Сцэнарый класнай гадзіны “Сорам і сумленне”
Клас: 6
Форма правядзення: інтэрактыўная
класная гадзіна з прымяненнем кейс-тэхналогіі.
Педагог: Макарэвіч
А.С., классны кіраўнік 6 “А” класа, Старыкава В.М.. класны кіраўнік 6 “Б”
класса ДзУА “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”
Мэта: фарміраванне
маральнай культуры навучэнцаў праз далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей.
Задачы:
·
фарміраваць такія маральныя катэгорыі, як сорам і сумленне;
·
садзейнічаць уменню даваць аб’ектыўную ацэнку сваім
учынкам;
·
спрыяць выхаванню асобы з высокімі маральнымі ідэаламі.
Абсталяванне: кейсы для
груп; тлумачальны слоўнік беларускай мовы, відэаролік “Асколкі ў сэрца”,
аўдыёзапіс спакойнай мелодыі, рознакаляровыя лісточкі.
Запрошаныя: іерэй айцец
Іаан Кісель.
Вучні дзеляцца на 2 групы ў залежнасці
ад колеру лісточка - зялёны ці чырвоны.
Ход
класнай гадзіны
1.Арганізацыйны момант.
2.Агучванне тэмы. Мэтапалаганне.
Настаўнік. – Пачаць нашу класную гадзіну
прапаноўваю з прагляду відэароліка “Асколкі ў сэрца”.
Настаўнік. – Як вы думаеце,
пра якія маральныя катэгорыі ідзе
гаворка?
Будзем гаварыць пра вельмі важныя
паняцці, такія як сорам і сумленне.
Настаўнік.
– Рабяты, а які сэнс нясе выраз
“асколкі ў сэрца”?
Гэта мукі сумлення.
Настаўнік. – Сапраўды, так.
Таму тэма нашай класнай гадзіны – “Сорам
і сумленне”. Якія задачы паставім перад сабой?
Адказы:
навучыцца …, зразумець …, усвядоміць …паспрабаваць …
У мітусні жыцця
чалавек парой забывае пра гэтыя паняцці.Таму прапаноўваю вызначыць, што
абазначаюць яны.
Адказы вучняў.
3.Слоўнікавая
работа.
Настаўнік.
– А давайце заглянем у
слоўнік. Ці супадаюць нашы меркаванні?
Сорам – 1.пачуццё
моцнай збянтэжанасці ад усведамлення непрыгажосці свайго ўчынку. 2.Ганьба. 3.Сорам.
Сумленне – унутранае
асэнсаванне дабра і зла; здольнасць распазнаваць якасць учынкаў.
Святар дапаўняе
адказы вучняў.
Настаўнік. – А
каб падкрэсліць важнасць і моц гэтых паняццяў прапаноўваю ўспомніць
выразы, якія ўжываюцца з гэтымі словамі.
Мукі сумлення, сумленне спаць не дае, сумленне грызе,
можна згарэць ад сораму, памерці ад сораму, праваліцца скрозь зямлю ад сораму.
4.
Кластар “Чаго
трэба саромецца?”
Настаўнік. – На вашу думку, чаго неабходна саромецца ў жыцці і чаму?
На дошцы вывешваюцца адказы па групах “Сорамна” і “Не сорамна”.
·
Неадукаванасць, бязграматнасць
·
Грубыя,
бяздушныя адносіны да людзей
·
Непрыгожыя ўчынкі
·
Фізічныя недахопы
- Старое
адзенне, але акуратнае, чыстае
- Непрэстыжная прафесія бацькоў
Настаўнік.
– Я задаволена
вашымі адказамі. У вас усё атрымалася
сумленна. Хацелася б, каб у вашым
жыцці вашымі ўнутранымі суддзямі былі сорам і сумленне, якія будуць дапамагаць
вам размяжоўваць дабро і зло.
5. Сітуацыі выбару «Голас сумлення».
Настаўнік. – Жыццё чалавека ставіць перад
выбарам: зрабіць па сумленні ці супраць сумлення. І кожны павінен зрабіць выбар
не дзеля пахвалы, а дзеля доўгу перад самім сабой. Па гэтым выбары будуць
меркаваць пра чалавека. Прапаноўваю вам разгледзець дзве сітуацыі.
А)
Сітуацыя першая.
Вы купляеце ў магазіне
малако і прадавец, памылкова, дае вам з рэштай лішнія пяць рублёў. Вашы дзеянні.
Вучні
абмяркоўваюць у групах сітуацыю.
Б)
Сітуацыя другая.
Настаўнік. – На вясновых канікулах клас разам з класным кіраўніком
плануе паездку ў лес. Ідзе бурная падрыхтоўка да вясёлага падарожжа. Але ў
класе нечакана адбываецца здарэнне: нехта сарваў кран з вогнетушыцеля і заліў
падлогу ў кабінеце хіміі пенай. Класны кіраўнік просіць прызнацца вінаватага і
прывесці клас у парадак. Ніхто не прызнаецца. Тады класны кіраўнік наказвае
ўвесь клас і адмяняе паездку.
Вы ведаеце, што
кран з вогнетушыцеля сарваў ваш сябар. Як можна зрабіць па сумленні? А якія
яшчэ меркаванні? (Можа настаўніку не трэба было так рабіць? Ці вырашыць
сітуацыю па-іншаму?)
Вучні
абмяркоўваюць у групах сітуацыю.
6.Публічнае
абмеркаванне сітуацый.
Святар дае
каментар.
7. Практыкаванне “Хвіліна раскаяння”.
Настаўнік. – Усё жыццё
чалавека складаецца з падобных сітуацый. На кожным кроку мы робім выбар паміж
дабром і злом. А каб не памыліцца, трэба слухаць голас свайго сумлення. Ён
падкажа нам, добрыя ці кепскія нашы ўчынкі.
А каб сумленне не маўчала, яго трэба трэніраваць, як трэніруюць мышцы і
розум, выконваць практыкаванні.
Практыкаванне
на сумленне – гэта ўнутраная работа розуму і сэрца, калі чалавек разважае пра
тое, што добрага ён зрабіў за дзень, што кепскага, у думках ставіць сябе на
месца іншага, стараецца ўбачыць наступствы сваіх учынкаў.
Прапаноўваю вам
выканаць такое практыкаванне. Давайце хвілінку падумаем, успомнім свае ўчынкі,
якімі мы маглі пакрыўдзіць каго-небудзь, за якія нам сёння сорамна і мы ў іх
глыбока раскайваемся. Паспрабуйце напісаць на лісточках вашы адчуванні, якія
былі тады і цяпер.
Гучыць
спакойная музыка. Вучні хвіліну думаюць і робяць запісы на лісточках
Айцец Іаан. – Скажыце, калі ласка, ці можна выправіць
вашу сітуацыю? Як можна заспакоіць сумленне?
Папрасіць прабачэння.
Настаўнік. – Пачуццё раскаяння – вялікае пачуццё.
Яно ачышчае і вылечвае чалавека.
А як прабудзіць сумленне ў бессаромнага чалавека? Прапануйце свае
варыянты.
Прыблізныя варыянты адказаў:
– Неабходна
прама гаварыць пра ўсё, крытыкаваць.
– Аб’явіць
байкот.
– Не вітацца.
– Правесці
грамадскі сход.
Каментар
святара.
Настаўнік. – Згодна з вамі. Калі чалавек робіць несправядліва, несумленна, то трэба аб
гэтым гаварыць. Лепш горкая праўда, чым салодкая мана. І ніколі не позна
папрасіць прабачэння.
8. Рэфлексія.
Настаўнік. – Наша размова падыходзіць да завяршэння. Спадзяемся, што пэўныя вывады вы
для сябе зрабілі. Таму, калі ласка, на лісточках напішыце, што вам дала
сённяшняя сустрэча. Наклейце іх на дошку.
Вучні клеяць лісточкі на дошку так, каб атрымалася дрэва.
Комментариев нет:
Отправить комментарий