Перад правядзеннем агульнашкольнай панарамы адкрытых пазакласных мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, якая пройдзе з 22 лістапада па 03 снежня 2021 года, паседжанне медатычнага аб’яднання класных кіраўнікоў было праведзена ў форме ўрока для дарослых на тэму “Я люблю Беларусь”. Урок для дарослых, сваіх калег-класных кіраўнікоў, падрыхтавалі і правялі Старыкава Вольга Міхайлаўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры, і Макарэвіч Аліна Сяргееўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Педагогі шмат гадоў працуюць класнымі кіраўнікамі і маюць вялікі досвед у гэтым напрамку.
Чаму ўрок для дарослых? Педагогам хацелася, как іх маладыя, і не толькі, калегі атрымалі тыя адчуванні і ўражанні ад класснай гадзіны, якія павінны адчуць іх вучні. Гэта па-першае. А па-другое, такі ўрок для дарослых дапаможа другім класным кіраўнікам спланаваць сваю класную гадзіну, узяўшы асобныя элементы за ўзор. Па-трэцяе, гэта павінна была быць нейкая псіхалагічная разгрузка для настаўнікаў, якія выконваюць таксама і абавязкі классных кіраўнікоў. Бо, як вядома, быць классным кіраўніком - гэта намнога цяжэй, чым быць проста прадметнікам.
Трэба адзначыць, што ўрок для дарослых удаўся, атрымаў высокую адзнаку ад калег. Сам урок уключаў разнастайныя заданні, якія былі цікавыя для ўсіх членаў метадычнага аб’яднання. Гэта і вызначэнне ўласнага настрою на атрыманую літару, і ўстаўленне прапушчаных слоў у тэксты пра беларускую хату і родны край, і адгадванне прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры з “чорнай скрыні”, і медыя-азбука “У падарожжа па Беларусі”, і праектаванне ўласнага “Музея для ўсіх”. Незвычайнай была канцоўка ўрока для дарослых, якая прайшла ў форме “Рыскі”. Падчас рэфлексіі, якая адбылася ў фармаце 3-2-1 (3 пытанні, 2 заўвагі, 1 прапанова), большасць заўваг класных кіраўнікоў сыходзілася да таго, чаму раней так не праводзілі, і прапанова была только адна ва ўсіх: паўтарыць яшчэ ўрок для дарослых, але ўжо на другую тэму.
Урок для дарослых дазволіў удзельнікам не толькі паставіць сябе на месца вучня і паглыбіць веды, ён вучыць бачыць, заўважаць. А ў вядучых, Вольгі Міхайлаўны і Аліны Сяргееўны, была магчымасць не толькі арганізаваць якаснае вывучэнне і абмеркаванне матэрыялу, але і адысці ад межаў звычайнага ўрока, адчуць сябе сапраднымі гісторыкамі і знаўцамі роднага беларускага краю. Навучанне дарослых у такім фармаце праходзіць больш прадуктыўна і цікава.
Прапануем пазнаёміцца і вам, дарагія калегі, з нашай метадычнай распрацоўкай.
Старыкава В.М., кіраўнік ВМА класных кіраўнікоў
Макарэвіч А.С., класны кіраўнік 6”А” класа
Урок для дарослых "Я люблю Беларусь"
Медыя-азбука “У падарожжа па Беларусі”
Комментариев нет:
Отправить комментарий